31 мая і 1 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Дзіцячыя экалагічныя майстэрні пры падтрымцы ГА «Экадом», Цэнтра экалагічных рашэнняў і таварыства “Зяленая сетка” запрашаюць усіх на фестываль!
На два дні для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца таямнічы свет высокай травы, густых лясоў, гучных птушак, эколагаў і эка-істот. Безупынна будуць праходзіць даследчыя і творчыя майстар-класы, дэманстрацыі ды розныя эксперыменты.

Надзея Куляшова — сапраўдны садоўнік. Яна падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць як саджаць клубніку.
Пра лэнд-арт і яго стварэнне растлумачыць Кацярына Спосаб.
Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі , алё і складаць з садавіны і гародніны раскажа Сафія Садоўская.
Успомнім вясковае жыццё і распішам маленькія драўляныя домікі з Алёнай Маскалевай (Woodenfind).
Наталля Гарачая — мастачка і чараўніца пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.
Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.
Далека не адыходзячы распішам пернікі ручной работы ад «Жорнаў». А тым, каму не сядзіцца на месцы і хочацца пагарэзіць, запрашаем навучыцца хуліганіць экалагічна — рабіць эка-бомбы.
Разам з Вольгай Шчаглінскай даведаемся навошта жучкам хаткі, а паспрабуем іх зрабіць.
Разумець мову птушак і пазнаваць іх у «твар» навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж.
Мастак Базыль будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону. А яшчэ ўсіх чакае сюрпрыз ад балотных людзей.
Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў.
Леанід Паўлёнак і Ганна Шапашнікава прадставяць праект «Шпакоўня» з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.
Таксама на фестывалі можна навучыцца хуліганіць экалагічна — робім эка-бомбы.
Падрабязные расклад з’явiцца пазней.

Прыкладны расклад
31 мая
12.00-13.00
Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць, як саджаць клубніцы.
13.00-13.40
Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб
13.40-14.30
Мастак Базыль будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.
Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская.
14.30-15.30
Вольга Шчыглінская пакажа, як зрабіць прыгожыя жучыныя хаткі.
Будзем фантазіраваць і распішам казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000)
15.30-16.30
Надзея Аксёненко запрашае ў ЭкаЛабараторыю! Тут маленькіх непасед чакаюць захапляючыя хімічныя ды фізічныя вопыты з экалагічных рэчываў.
Вучымся хуліганіць экалагічна — робім эка-бомбы.
16.30-17.10
Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Наталля Гарачая пакажа, ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.
17.00-18.00
Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў.
1 чэрвеня
12.00-13.00
Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб.
13.00-13.50
Сюрпрыз ад Грамадскай кампаніі «У абарону беларускіх балот»
а Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць, як саджаць клубніцы.
13.50-14.30
Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.
а Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.
14.30-15.20
Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская.
Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
15.20-16.00
Будзем фантазіраваць і распішам казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000)
Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.
16.00-16.40
Леанід Паўлёнак І Ганна Шапашнікава прадставяць праект » Шпакоўня » з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.
16.40-17.20
Наталля Гарачая пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.
Вучымся хуліганіць экалагічна — робім эка-бомбы.
17.00 — 17.50 — закрыццё феста і заключны канцэрт ад гурта “Нагуаль”
Чакаем вас!