Учора супольнасць беларускіх экалагічных экспертаў_ак і актывістаў_ак абвясціла пра заснаванне новага суб’екта грамадзянскай супольнасці.

Альянс створаны з ініцыятывы актывістаў і актывістак экалагічнай грамадзянскай супольнасці і каманды экспертаў, якія маюць досвед працы над стратэгічнымі дакументамі, добра знаёмыя з агульнасусветнымі зялёнымі трэндамі.

Гарады, камфортныя для усіх, адаптаваныя да змены клімату, гарады, у якіх хочацца жыць, зялёныя гарады. Чыстая вада, чыстае паветра, дасяжны і зручны экалагічны транспарт, чыстая і танная энэргія, якую можна атрымліваць заўжды, без залежнасці ні ад каго, сельская гаспадарка, якая дае здаровае харчаванне ад мясовых вытворцаў, жыццё ў згодзе з прыродай, развіццё мясцовых супольнасцяў. Гучыць як мара, праўда?  Гэта сапраўды мара,

— кажа прадстаўніца “Зялёнай Беларусі” Ася Дарафеева. 

Гэта будзе краіна, ў якой ўсе рашэнні прымаюцца зыходзячы з экалагічнай мудрасці і пабудаваная на прынцыпах верхавенства права, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі, празрыстасці і ўзаемадзеяння з грамадствам, сяброўства з навакольным асяроддзем, кліматычнай нейтральнасці і адаптацыі, міжнародным супрацоўніцтвам, ўстойлівасці і цыркулярнасці

— заяўляюць сябры альянса.

Экатактывіст_кі ўпэўнены ў магчымасці пабудаваць Зялёную Беларусь, як частку агульнага свету, заснаванага на гэтых прынцыпах. Пераход на чыстую ўзнаўляльную энэргетыку ды ўстойлівую зялёную эканоміку, сінхранізацыя з Еўрапейскім зялёным курсам, прымяненне прынцыпаў справядлівага перахода ў дачыненні да Беларусі. Гэта ўсё эксперты маюць на ўвазе, калі кажуць пра Зялёную Беларусь сёння.

Калі мы хочам, каб пасля падзення дыктатуры Беларусь стала еўрапейскай, незалежнай, справядлівай, трэба абіраць зялёны шлях і пачынаць ісці па ім ужо зараз,

— перакананыя прадстаўнікі альянсу “Зялёная Беларусь».

У бліжэйшых планах альянса выбудова стратэгічных партнёрскіх стасункаў з прадстаўнікамі іншых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, беларускага бізнэса, беларускіх дэмакратычных адукацыйных устаноў, палітычных цэнтраў, дзеля прасоўвання агульнай зялёнай павесткі ва ўсе сферы дзейнасці.

Эксперты альянса працягнуць працаваць над важнымі дакументымі і дарожнымі мапамі, якія спатрэбяцца Беларусі ў кропке палітычнай трансфармацыі.

Крыніца: greenbelarus.info