Рэзідэнцыя «Адкрытыя палі» ад Інстытута мастацтва ў грамадскіх прасторах Штырыі аб’ядноўвае сельскую гаспадарку і мастцтва.

Праект тэматычна аб’ядноўвае дзве сферы і два аспекты дзейнасці: сельскую гаспадарку і мастацтва, таму што і тое, і іншае і з’яўляецца патрэбамі грамадства, і забяспечвае іх. Рэзідэнты_кі правядуць 2-4 тыдні на ферме і распрацуюць часовы твор мастацтва з рэалізацыяй у 2022-23 гг. Рэзідэнцыя дазволіць пазнаёміцца з кірункамі сельскай гаспадаркі ад горных фермераў да вінаградараў у розных рэгіёнах Штырыі.

Для каго:
— творцы як індывідуальна, так і групамі,
— як пачаткоўцы, так і прызнаныя міжнародна,
— любых нацыянальнасцяў, 18+.

Шукаюцца інавацыйныя праектныя ідэі з усіх мастацкіх дысцыплін: музыка, літаратура, перформанс, кіно, digital медыя, візуальныя мастацтвы ды іншыя кірункі мастацтва.

Што падрыхтаваць:
— мастацкае CV,
— канцэпцыя і таймінг праекта,
— тлумачальныя фатаграфіі, эскізы, апісанні і г. д.
— разлік выдаткаў.

Дэдлайн: 1 красавіка

Падрабязней пра правілы конкурсу можна пачытаць тут.
Крыніца