Сёння, 24 кастрычніка, рашэнне ўступае ў сілу.
Нагадаем, Орхуская канвенцыя — канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН «аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя».
18 ліпеня 2022 Беларусь заявіла пра выхад з канвенцыі, якая прадугледжвае ўдзел грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў. Прычына па версіі чыноўнікаў: «краіна сутыкнулася з перадузятым і дыскрымінацыйным стаўленнем з боку кіруючых органаў канвенцыі, фактамі ціску на суверэнную дзяржаву».
Экадом верыць, што Беларусь стане вольнай, дэмакратычнай краінай, якая клапоціцца аб правах і інтарэсах сваіх грамадзян і працуе дзеля экадэмакратыі. І наша краіна вернецца ў сям’ю Орхускай канвенцыі не толькі на словах, але і на справе!
«Улічваючы заяўленае абавязацельства падтрымліваць палажэнні Орхускай канвенцыі пасля выхаду з яе, Беларусі трэба прыняць канкрэтныя меры для забеспячэння эфектыўнага доступу да інфармацыі, удзелу грамадскасці і справядлівасці. Гэта ўключае ў сябе забеспячэнне бяспечных і спрыяльных умоў для абаронцаў навакольнага асяроддзя», — напісаў у твітары Мішэль Форст, спецдакладчык па абароне экаактывістаў.
Падрабязней пра пазіцыю Экадома наконт выхады Беларусі з Канвенцыі:
Позиция Экодома о решении Беларуси о выходе из сторон Орхусской конвенции