Агракультурны фэст і выстава-вынік эка-плэнэру — традыцыйныя ўжо мерапрыемствы для канца лета.
Тэма выставы ў гэтым годзе — Памежны стан. Памежны стан паміж прыродай і горадам, калі лінія леса і возера ператвараецца для нашага гарадскога позірка ў лінію эквалайзера, а музыкі ствараюць музыку, якая адпавядае гэтай лініі.
Памежны стан як паняцце пермакультуры, дзе мяжа разглядаецца як месца актыўнага ўзаемадзеяння.
Памежны стан як стан розуму, стан паміж нормай і паталогіяй, у прэзентацыі арт-праекту працы з людзьмі з псіханеўралагічнага інтэрната.
І, нарэшце, маленькі агародзік за галерэяй, яшчэ адно тонкае сутыкненне горада і прыроды.
Усё разам — выдатная выстава, цікавыя лекцыі, смачныя дэгустацыі і новае натхненне.
Марыя Гуліна