У год 37-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі беларускія апазіцыйныя партыі, актывісты_кі незалежных грамадскіх арганізацый, сярод якіх і Экадом, прадстаўнікі беларусаў і беларусак замежжа па ўсім свеце правядуць акцыі да ўгодак Чарнобыльскай аварыі.

26 красавіка будзе роўна 37 год з аварыі на ЧАЭС. Штогод у гэты дзень праходзіць адна з найстарэйшых і найважнейшых акцыяў для беларускага народу — Чарнобыльскі шлях.

Чарнобыль забраў шмат жыццяў і скалечыў мільёны беларускіх сем’яў. Мы мусім пра гэта памятаць. Але ў свеце ёсць тыя, каго гісторыя нічому не вучыць і праз іх дзеянні ў Беларусі ўжо з’явілася АЭС, вядуцца размовы пра будаўніцтва другой, а неўзабаве можа з’явіцца ядзерная зброя. Усё гэта не дасі анічога, акрамя значна вышэйшага ўзроўню небяспекі для жыцця кожнага беларуса і беларускі.

Таму 26 красавіка мы запрашаем выйсці на акцыі ў розных гарадах свету і разам з намі сказаць «Не ядзернай зброі ў Беларусі».

Ужо зараз плануюцца акцыі ў Вільнюсе, Варшаве, Берліне і іншых гарадах свету. Але і ты самастойна, дзе б ты ні быў_ла, можаце заклікаць суайчыннікаў і зладзіць акцыю ў сваім горадзе. Да Чарнобыльскага шляху ў Вільнюсе і Варшаве далучацца грамадзяне Літвы, Польшчы, дыяспара Украіны. У Мінску акцыя праводзіцца не будзе.

26 красавіка 18:00:

🔴Літва, Вільнюс — сустрэча на Лукiшская плошча,
🔴Польшча, Варшава — сустрэча ля помніка Каперніку.

Чарнобыльскі шлях 2023 Экодом Экадом дыяспара Беларусь диаспора

Чарнобыльскі шлях 2023 Экодом Экадом дыяспара Беларусь диаспора

Таксама ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі пройдзе адкрытая панэльная дыскусія.  Эксперт па ядзерным тэхналогіям і бяспецы Эдвін Лайман, лідэр руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык і эксперт па ўстойлівай энергетыцы і экалогіі Таццяна Новікава абмяркуюць чарнобыльска-астравецкую спадчыну, месца чарнобыльскай гістарычнай памяці, новыя атамные і ядзерные выклікі, а таксама пытанні ўстойлівай энергетыкі.
26 красавіка, 16:00 
Варшава, ul. Foksal, 11.

🔴Канада

Беларусы и беларуски Канады отмечают, что, передача Путиным ядерного оружия Беларуси беспокоит их и заставляет думать о региональной стабильности и глобальной безопасности. «Нельзя игнорировать потенциальные риски аварий, кражи и несанкционированного использования ядерного оружия. Мы должны сделать безопасность белорусов приоритетом и потребовать, чтобы их голоса были услышаны». Присоединяйтесь к мирной акции протеста и минуте молчания, чтобы почтить память жертв Чернобыля и привлечь внимание к опасностям ядерного оружия.
26 апреля, 18:30
Генеральное консульство Российской Федерации, 60 St Clair Ave E 5-й этаж, Торонто, ON M4T 1N5

🔴Германія

Беларуски и беларусы Германии вместе с журналистками Зелёного Портала проведут семинар для журналистов_к «Как писать о ядерном лобби и проблемах альтернативных источников энергии в условиях войны и политического террора?». А во время дискуссии можно будет обсудить, как изменилась работа экологических журналистов в условиях войны и политических преследований, почему беларусским медиа сегодня сложно найти экспертов и куда исчезли герои для материалов.
25 апреля, 17.00 (Варшава, Берлин) / 18.00 (Минск, Вильнюс, Киев)
Регистрация до 23:00 24 апреля по ссылке.

Таксама ў Берліне адбудзецца свой «Чарнобыльскі Шлях»! Далучайся.
26 красавіка, 17:45 — 20:00
Mühlenstraße 70-71, 10243 Berlin

🔴Латвія

Беларусы і беларускі Латвіі запрашаюць усіх на прагляд рэпартажа Антона Птушкіна «Чарнобыль сёння: турызм, радыяцыя, людзі» і дыскусію. Відэа пакажа, як Чарнобыль змяніўся за апошнія гады, як ён стаў месцам прыцягнення турыстаў, і як радыяцыя да гэтага часу ўплывае на жыццё людзей. Уваход вольны.
22 красавіка, 14:00
Zigfrīda Meierovica prospekts 3, Jūrmala (чыгуначная станцыя «Дубулты»).

29 красавіка Мова Нанова ў Рызе правядуць тэматычны занятак па тэме «Чарнобыль».
29 красавіка, 14:00
Pilsiela, 21

🔴Грузія

Беларусы і беларускі Тбілісі правядуць мерапрыемства з дзвюх частак — лекцыі і інтэрактыўнай гульні. Гэтае мерапрыемства прысвечана прычынам аварыі, яе ахвярам і таму, як Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыццё людзей. Вядоўца — выкладчык гісторыі Беларусі.
24 красавіка, 19:00-21:00
Удзел вольны. Запіс праз форму. Адрас паведамяць тым, хто зарэгістраваўся.

У Батумі 22 красавіка адбудзецца кінапрагляд серыялу «Чарнобыль» на беларускай мове. У цэнтры ўвагі – экранізаваныя апавяданні ўдзельнікаў падзей, якія выжылі пасля выбуху на найбуйнейшай атамнай электрастанцыі краіны, і людзей, якія займалі кіруючыя пасады.
22 красавіка, 19:00-23:00
Батумі, Метакса, 4, прастора аКсяродак.

Таксама ў Тбілісі і Батумі пройдзе Чарнобыльскі шлях.
Батумі, пл. Еўропы (26 красавіка, 18:00)
Тбілісі, ля помніка Шота Руставэлі (26 красавіка, 19:00).

Спіс будзе абнаўляцца новымі анонсамі.

#твойэкадом #чарнобыльскітыдзень #чарнобыльскішлях #ecobelarus