Падрыхтавалі справаздачу пра дзейнасць Экадома за 2023 год. Што ўнутры?
2023 год вырашыў загартоўваць нас далей і падкінуў выпрабаванняў, складанасцей і сусветнага хаосу. У такіх абставінах вельмі лёгка страціць сябе, заблытацца, пахіснуцца верай у мэтазгоднасць таго, што робіш, але мы вытрымалі і працягваем працаваць дзеля зялёнай і дэмакратычнай будучыні Беларусі.
Чытай нашу гадавую справаздачу па-беларуску, па-русску або па-англійску, каб пабачыць падсумаванне нашай працы па наступных напрамках:
- Маніторынг і аналіз становішча экалагічных актывіста_к і экаНДА ў Беларусі
- Вырашэнне экапраблем у Беларусі
- UWEC: экалагічныя наступствы вайны ва Украіне
- Устойлівая энергетыка і антыядзерная кампанія
- Зялёная Беларусь: распрацоўка «зялёнага» бачання будучыні Беларусі
- Папулярызацыя тэмы аховы навакольнага асяроддзя
Так сталася, што Экадом застаўся ледзьве не адзіным голасам беларускай незалежнай экалагічнай супольнасці, які гатовы публічна казаць праўду пра тое, што адбываецца ў краіне, пра экапарушэнні, рэпрэсіі экаактывіста_к. Калі вам, як і нам, баліць за экалагічныя праблемы Беларусі, калі вы падзяляеце нашы каштоўнасці і знаходзіцеся цяпер у бяспецы (не ўнутры краіны), калі ў вас ёсць магчымасць і гатоўнасць дапамагчы – падтрымайце нас фінансава ці далучайцеся ў якасці валанцёр_кі (пішыце сюды).
Карына Салавей,
менеджарка Экадома