Сёння, у дзень летняга сонцастаяння, Экадом святкуе свой дзень народзінаў.
Мы папрасілі нашых партнёраў і сяброў павіншаваць арганізацыю — і атрымалі столькі любові, што і не чакалі! Дзякуй вам! Дзелімся некаторымі з віншавальных паштовачак для Экадома:
Сёння дзень стварэння адной з самых старэйшых беларускіх экалагічных арганізацый – Экадом. Я вельмі радая была ўбачыць прадстаўнікоў вашай каманды на імпрэзе «Яднайся!». Мне было цікава паўдзельнічаць у вашых актыўнасцях і ўбачыць тыя экапраблемы, якія зараз турбуюць беларусаў. Вашая справа будзе актуальная заўсёды, бо вы клапоціцеся пра бяспеку і экалогію не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце. І сёння я яшчэ раз хачу сказаць вялікі дзякуй вашай арганізацыі і ўсёй вашай камандзе!
Святлана Ціханоўская, лідарка дэмакратычнага руху БеларусіВіншуем калег з Экадому з Днём народзінаў арганізацыі, якая сталася для нас усіх прыкладам штодзённага дбання пра Беларусь, яе навакольнае асяроддзе і правы яе грамадзянаў на чыстыя паветра, зямлю і ваду. Зычым Экадому вяртання дадому і дасягнення ўсіх пастаўленых мэтаў.
З любоўю і павагай, Зялёны партал.Віншуем «Экадом» з народзінамі! Нягледзячы на ўсе перашкоды вы працягваеце адстойваць права людзей на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, адукоўваць моладзь, дапамагаць ім вырашаць пытанні свайго мястэчка, горада і нават краіны. Ужо шмат год вы надзейныя партнёры ў грамадзянскім варушняку, заўсёды энергічныя і смелыя! Мы ганарымся і захапляемся вамі! Жыве Экадом!
БНСМ «РАДА»Віншуем паважаную арганізацыю Экадом з Днём нараджэньня, зычым посьпехаў у прасоўваньні сваіх ініцыятыў і зялёнага жыцьця ў самым прыемным значэньні!
Рэдакцыя Радыё СвабодаВіншуем Экадом! Хай усё будзе эка! 💚
Рада КультурыДарагія экадомаўцы! Дзякуй велізарны кожнай і кожнаму ў вашай камандзе, за вашу нястомную працу і тую энергію, якую вы ўкладаеце ў стварэнне нашай агульнай будучыні, дзе права і свабоды чалавека абавязкова паспрыяюць экалагічнасці жыцця, захаванню і аднаўленню нашага асяроддзя. І разам чакаем вызвалення палітзняволенных, у тым ліку і экаактывістаў. Ваш Прэс-клуб Беларусь.
Рэдакцыя МатолькаДапамажы жадае Экадому як мага хутчэй дамагчыся, каб у новай Беларусі ўсе гарады патаналі ў зелені, нашыя дамы і прадпрыемствы атрымлівалі выключна энергію ад сонца і ветру, а ў нашых нацыянальных парках і запаведніках была незлічоная колькасць рэдкіх жывёл і раслін.
Хочаш таксама нас павіншаваць? Мы будзем вельмі радыя, калі ты пакінеш нам каментар з віншаваннямі ў нашых сацсетках! А найлепшым падарункам для нас стане твой ліст або паштоўка палітзняволеным экаактывістам.
Наперад да новых здзяйсненняў!