У гэтым годзе Экадом зноў прымае ўдзел у Фестывалі Нефармальнай Адукацыі, што адбудзецца 5-6 снежня 2014 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя І.Рау. Асноўнай мэтай Фестываля нефармальнай адукацыі-2014 з’яўляецца паказ ролі і магчымасцей нефармальнай адукацыі, яе карысці для грамадства.

Таксама Экадом удзельнічае ў конкурсе Падзея Года: на конкурс прадстаўлены Фэст у Лынтупах «Мроя блакітных азёр» і дзіцячы фестываль экалагічнай творчасці і развіцця «Зялёны weekend» (арганізаваны сумесна з галерэяй Ў). Вы можаце прагаласаваць за тры падзеі з акаўнта ў любой сацыяльнай сетцы на старонцы конкурса.