23 і 24 красавіка ў Вільнюсе, Варшаве і Берліне адбудуцца бясплатныя кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі. Лента, створаная Эн Богарт і Холі Морыс, сабрала шмат узнагарод, але незаслужана мала вядома беларускім гледачам. У некаторых гарадах арганізатары абяцаюць абмеркаванне і дыскусію па праглядзе фільма.
- Берлін, 23.04 у 19:00,
- Вільнюс (стары горад) і Варшава (цэнтр), 24.04 у 19:00.
- Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна рэгістрацыя, пасля якой паведамяць дакладны адрас пляцовак.
Фільм паказваецца на мове арыгінала з англійскімі субтытрамі.
Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя