21 красавіка ў Вільнюсе пройдзе бясплатны майстар-клас у рамках Чарнобыльскага тыдня.
21 красавіка ў Вільнюсе пройдзе бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых. Разам з экаактывістамі можна будзе стварыць так званыя “бомбачкі” або шарыкі з зямлі, гліны ды насення палявых кветак, якія зазвычай закідваюць на пустыры, каб пасля дажджу яны прараслі.
— Партызанскае садаводства ўзнікла як форма пратэсту і спосаб вяртання сабе права ўплываць на аблічча гарадоў і зямлі. Гэтае жаданне вядома ўсім беларусам і беларускам, правы (і ў тым ліку экаправы) каторых спрабуюць выдраць з коранем, — каментуюць у Экадоме. — Пасля выбуху на ЧАЭС мы ўжо бачылі масавую вымушаную міграцыю людзей з роднай зямлі, з забруджаных тэрыторый, небяспечных па сённяшні дзень. Прапануем разам з намі сімвалічна апусціць рукі ў зямлю, гліну ды насенне, каб стварыць тое, што наадварот дапаможа зямлі заквітнець.
- Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20)
- 21 красавіка, 16:00
- Уваход вольны, усе матэрыялы падрыхтуюць арганізатары.
Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя