20 красавіка у Старамейскім доме культуры ў Варшаве адбудзецца чытка маналогаў са спектакля “Мора Хрысціны” ў выкананні выбітнага беларускага актора Ігара Сігова.

— Персанаж Дзеда-Барадзеда — гэта зборная выява беларускай ідэнтычнасці, — дзеліцца Андрэй Новік, рэжысёр спектакля з тэатральнага бюро BY teatr, што аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. — Як персанаж з казкі нашага дзяцінства, ён заўсёды быў побач. Ён бачыў узлёты і падзенні маленькіх беларусікаў, быў родным для цэлага пакалення. 

Чернобыль ЧАЭС БелАЭС Экодом экология Беларусь Чернобыльская неделея Чарнобыльскі тыдзень вепонизация читка пьеса мора хрысціны театр тэатр экоактивизм

Персанаж бачыў усе самыя страшныя трагедыі нашага грамадства на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, наступствы аварыі на ЧАЭС і Чарнобыльскі шлях. Але таксама бачыў адраджэння беларускай самасвядомасці. Персанаж, які ўвасабляе вобраз, трагедыю, гонар і дух беларускага народа.

— Дзед-Барадзед у маім уяўленні  — гэта пакаленне тых, хто амаль на працягу 25 гадоў намагаліся штосьці зрабіць для вольнай Беларусі, але не змаглі. Ці магло маё пакаленне штосці змяніць раней? Ці мы вінаватыя? Ці маглі мы зрабіць штосьці большае? Што можа сказаць зараз Дзед-Барадзед? — разважае Ігар Сігоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар РТДБ і актор Купалаўскага тэатру.

Дарэчы, гэта не першае сутыкненне з тэмай Чарнобыля для актора. У 2008 годзе Ігар выканаў галоўную ролю ў кароткаметражцы «Дзверы» («The Door», Ірландыя) па кнізе «Чарнобыльская малітва», які ў 2010 годзе быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыі «Лепшы ігравы кароткаметражны фільм».

  • Чытка пройдзе ў Старамейскім доме культуры ў Sala Kameralna (Варшава, Rynek Starego Miasta 2)
  • 20.04 (субота), 19:00
  • Уваход вольны

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя