Запрашаем 21 красавіка ў музей вольнай Беларусі ў Варшаве на перформанс Артура Камароўскага “290”.

290 — гэта паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, спроба фіксацыі і архівізацыі памяці, аднаўлення і пера(пра)жывання досведу. 290 — гэта вялікія і малыя беларускія мястэчкі, ліквідаваныя і пакінутыя. Большасць з іх сёння — кароткія старонкі ў вікіпедыі: геаграфія, транспартная сувязь, гісторыя і насельніцтва. А можа і нешта яшчэ.

Чернобыль ЧАЭС БелАЭС Экодом экология Беларусь Чернобыльская неделея Чарнобыльскі тыдзень вепонизация перворманс Беларусь экоактивизм

Артур Камароўскі — паэт, перформер, рэдактар інтэрнтэт-партала пра сучасную беларусскую паэзію «Таўбін», удзельнік ВІА «Красный Борщевик». Аўтар кніг паэзіі «Вада пачынае жыць», «Corpus Vile», «Я і ёсць забаронены сцяг». Перакладае з польскай, украінскай і шведскай моў.

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя