Што адбывацца ў гэтым годзе і як ты можаш паўдзельнічаць?

Чернобыль ЧАЭС БелАЭС Экодом экология АЭС ЧАЭС Чернобыльская неделея Чарнобыльскі тыдзень вепонизация читка пьеса диаспора Беларусь БелАЭС ВИЭ театр тэатр экоактивизм

Кожны год 19-26 красавіка Экадом праводзіць Чарнобыльскі тыдзень, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху. У гэтыя дні Экадом традыцыйна ініцыіруе адукацыйныя, культурніцкія і палітычныя мерапрыемствы, інфакампанію разам з партнёрамі і СМІ. 

У гэтым годзе мы разам з партнёрамі падрыхтавалі:

Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны. Далучайся!

Яшчэ больш івэнтаў у іншых гарадах (напрыклад, у Тбілісі і Кракаве!) глядзі на мапе dze.chat. А калі ў тваім горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, паведамляй аб гэтым у @dzechat_bot, каб як мага больш людзей змаглі далучыцца.

Як яшчэ я магу далучыцца да Тыдня?

Чернобыль ЧАЭС БелАЭС Экодом экология АЭС ЧАЭС Чернобыльская неделея Чарнобыльскі тыдзень вепонизация читка пьеса диаспора Беларусь БелАЭС ВИЭ театр тэатр экоактивизм

Першае — зазірні на мапу dze.chat: можа цябе там чакае цікавы івэнт у тваім горадзе?

Калі ж не, або ў цябе няма жаданне выходзіць з дому, запрашаем зацаніць нашу падборку кніг і фільмаў на тэматыку наступстваў аварыі на ЧАЭС. Там ты знойдзеш успаміны дзяцей-відавочцаў падзей, нататкі ліквідатараў, архівы КДБ па тэме і аповесць Васіля Быкава, якую не чытаюць у школах (спадзяемся, гэта толькі пакуль што).

Хочацца пагрузіцца не ў тое, што ўжо разбурана, а ў тое, як зрабіць лепей? Абяры цікавыя табе TED Talks па тэме ўзнаўляльнай энергетыкі і зялёнай будучыні, якая цалкам мажлівая і ў Беларусі. Звычайна іх можна паглядзець з рускімі або англійскімі субтытрамі. Заданне з зорачкай — падзяліся фактам, які цябе ўразіць, у сацсетках. 

Душа патрабуе актыўных дзеянняў падалей ад камп’ютара? Купі насенне палявых кветак, звычайнай зямлі для раслін ды парашковай гліны (у прапорцыі 5 да 2), дадай трошкі вады, змяшай гэта ўсё да клейкай масы і скатай рукамі ў шарыкі — гатова! Ты зрабі_ла так званыя бомбачкі з насеннем (seedbombs)! Цяпер ты можаш закінуць іх на пусткі і крышку пачакаць, пакуль кветкі не прарастуць пасля дажджу. 

— Партызанскае садаводства ўзнікла як форма пратэсту і спосаб вяртання сабе права ўплываць на аблічча гарадоў і зямлі. Гэтае жаданне вядома ўсім беларусам і беларускам, правы (і ў тым ліку экаправы) каторых спрабуюць выдраць з коранем, — каментуюць у Экадоме. — Пасля выбуху на ЧАЭС мы ўжо бачылі масавую вымушаную міграцыю людзей з роднай зямлі, з забруджаных тэрыторый, небяспечных па сённяшні дзень. Прапануем разам з намі сімвалічна апусціць рукі ў зямлю, гліну ды насенне, каб стварыць тое, што наадварот дапаможа зямлі заквітнець.

Падзяліся гэтай інфармацыяй, калі для цябе гэта бяспечна. І далучайся да Чарнобыльскага тыдня 2024 года!

Шукай інфармацыю ў сацсетках па хаштэгах #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя .