Як прайшла чытка маналогаў Дзеда-Барадзеда ў Варшаве? Глядзі фота.

20 красавіка у Старамейскім доме культуры ў Варшаве адбылася чытка маналогаў са спектакля “Мора Хрысціны” ў выкананні выбітнага беларускага актора Ігара Сігова.

Чернобыль ЧАЭС БелАЭС Экодом экология Беларусь Чернобыльская неделея Чарнобыльскі тыдзень вепонизация читка пьеса мора хрысціны театр тэатр экоактивизм

Маналогі Дзеда-Барадзеда ўзяты з п’есы «Мора Хрысціны» тэатральнага бюро BY teatr, што аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. «Мора Хрысціны» – пʼеса пра падзеі 9-14 жніўня ў беларускіх РАУСах. Яе героі выступілі супраць скрадзеных выбараў і праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянтаў гэта звычайны працоўны дзень. Вось што расказваюць пра гэты праект яго ўдзельні_цы:

«Мы ўсе ўхапіліся за гэтую працу! Не маючы часу і сродкаў. Касцюмы ўзялі з дому, рэквізіт знайшлі ў тэатры, наварылі крыві з бурака і пайшлі рэпетаваць. Рэпетавалі пакуль нас не выганяць з тэатру, а потым ехалі хто спаць, а хто на працу. Нам не трэба было нічога больш, акрамя пʼесы, якая нас абʼяднала. Таму што кожнаму з нас было важна крычаць на ўвесь свет пра тое, што баліць», – кажа рэжысёр Андрэй Новік.

Чернобыль ЧАЭС БелАЭС Экодом экология Беларусь Чернобыльская неделея Чарнобыльскі тыдзень вепонизация читка пьеса мора хрысціны театр тэатр экоактивизм

Дзед-Барадзед у маім уяўленні  — гэта пакаленне тых, хто амаль на працягу 25 гадоў намагаліся штосьці зрабіць для вольнай Беларусі, але не змаглі. Яны бачылі першыя Чарнобыльскія шляхі, прайшлі абуджэнне як беларусы. Ці магло маё пакаленне штосці змяніць раней? Ці мы вінаватыя? Ці маглі мы зрабіць штосьці большае? Што можа сказаць зараз Дзед-Барадзед?

Чернобыль ЧАЭС БелАЭС Экодом экология Беларусь Чернобыльская неделея Чарнобыльскі тыдзень вепонизация читка пьеса мора хрысціны театр тэатр экоактивизм

Аўтар п’есы: Сяргей Гірыт, рэжысёр — Андрэй Новік. Маналогі чытаў Ігар Сігоў. 
Шчыры дзякуй усім, хто завітаў!Чернобыль ЧАЭС БелАЭС Экодом экология Беларусь Чернобыльская неделея Чарнобыльскі тыдзень вепонизация читка пьеса мора хрысціны театр тэатр экоактивизмМерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя