Пасля Чарнобыльскай аварыі распачаліся дабрачынныя праграмы па арганізацыі аздараўленчых паездак для «чарнобыльскіх дзяцей». Такія паездкі сталі для іх акном у іншы сусвет.
Постсавецкія дзеці літаральна сутыкаліся з іншай рэчаіснасцю, мовамі, стаўленнем да жыцця. Як было жыць на дзве краіны, дзве сям’і? Як гэта паўплывала на “чарнобыльскіх дзяцей” і якімі яны выраслі?
Запрашаем вас на адкрытае інтэрв’ю з носьбіткамі гэтага досведу, якое адбудзецца 27 траўня 2020 з 18.00 да 19.30 у Zoom. Паразважаем пра жыццё пакалення “Ч” разам!
Гераіні сустрэчы, з якімі мы абмяркуем феномен «чарнобыльскіх дзяцей»:
- Марыя Кільчэўская, удзельніца гуманітарных праграм для «чарнобыльскіх дзяцей» на працягу 11 год;
- Антаніна Іванова, важатая груп «чарнобыльскіх дзяцей» за мяжой;
- Марына Штрахава, удзельніца гуманітарных праграм для «чарнобыльскіх дзяцей».
Зарэгістравацца і пакінуць свае пытанні гераіням можна тут https://forms.gle/j3ChtNNw47BiFmuN8 да 23:59 26 траўня. Тэхнічныя дэталі будуць дасланыя зарэгістраваным удзельнікам ды ўдзельніцам у дзень правядзення мерапрыемства на электронную пошту.
Чаму гэта важна?
У выніку чарнобыльскай аварыі амаль чвэрць тэрыторыі Беларусі была забруджана радыяцыяй і сотні тысячаў дзяцей апынуліся ў небяспечных для здароўя і экалогіі ўмовах.
Некаторыя дзеці праводзілі ў замежных сем’ях на аздараўленчых паездках па некалькі месяцаў на працягу 10 і больш гадоў. Такіх дзяцей было нямала: за 30 гадоў у “чарнобыльскіх” праграмах прынялі ўдзел больш за 500 тысяч дзяцей. Хіба гэта не цэлае пакаленне?
Да сустрэчы на адкрытым інтэрв’ю!