Палешукі просяць супрацоўнікаў райжылкамгасу навучыцца правільна абразаць дрэвы

НовостиРешение экологических проблемУчастие общественности

На сайце petitions.by з’явілася петыцыя да Мазырскага райвыканкаму. Прычына — мясцовыя жыхары незадаволеныя абрэзкай дрэваў «пад слуп» і просяць прыцягнуць вінаватых да заслужанай адказнасці ды навучыць работнікаў правільнай тэхніцы абрэзкі дрэваў і кустоў.

У апісанні петыцыі гавроыцца, што ў горадзе Мазыры супрацоўнікамі КЖУП «Мазырскі райжылкамгас», як мяркуецца, 10 мая 2022 году была праведзена абрэзка шэрагу дрэў «пад слуп» (з поўным выдаленнем кроны і верхняй часткі ствала дрэва) на вуліцы Інтэрнацыянальнай каля крамы «Нафтавік». Гэта, мяркуюць мясцовыя жыхары, супярэчыць нарматыўным прадпісанням часткі восьмай п.36 Правілаў утрымання азеляненых тэрыторый, зацверджаных пастановай Міністэрства жыллёва–камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 13.01.2020 №1 (далей — Правілы).

Частка восьмая п.36 Правілаў кажа, што не праводзяцца работы па кранаванню (топінгу) дрэў, калі пры абразанні цалкам выдаляюцца крона і верхняя частка ствала дрэва. Жыхары Мазыра падкрэсліваюць, што забарона не правядзенне работ па кранаванню (топінгу) дрэў, калі пры абразанні цалкам выдаляюцца крона і верхняя частка ствала дрэва, тычыцца ўсіх відаў абрэзкі, якія ўстаноўленыя Правіламі. А названая вышэй норма Правілаў з’яўляецца імператыўнай, то бок яе выраз зроблены ў пэўнай, катэгарычнай форме і не падлягае змяненню па ініцыятыве яе адрасатаў.

петиция мозырь обрезка деревьев кронировнаие зеленый телефон
Фотаздымак з Мазыра, фота, прыкладзенае да петыцыі.

На падставе вышэйсказанага, беларус_кі патрабуюць:

  • правесці праверку выкладзеных у гэтым звароце фактаў парушэння правілаў правядзення абрэзкі дрэў;
  • патлумачыць, на якой падставе праводзіліся работы па кранаванне (топінгу) дрэў з поўным выдаленнем кроны і верхняй часткі ствала дрэва, калі яны забароненыя ў адпаведнасці з часткай восьмы п. 36 Правілаў;
  • забяспечыць праходжанне работнікамі, якія выконваюць работы па абразанні дрэў, ва ўстаноўленым парадку навучання (стажыроўкі) па авалодання тэхнікай абрэзкі дрэў, кустоў;
  • устанавіць службовых асоб, вінаватых у правядзенні работ па кранаванню (топінгу) дрэў з поўным выдаленнем кроны і верхняй часткі ствала дрэва, а таксама ў парушэнні нарматыўных прадпісанняў часткі восьмай п.36 Правілаў, і прыцягнуць іх да дысцыплінарнай адказнасці;
  • праінфармаваць у адказе на гэты зварот аб прынятых да вінаватых службовых асоб мер дысцыплінарнай адказнасці.

Дапамажы жыхарам Мазыра — падпішы петыцыю да 7 чэрвеня!

Фота на галоўнай: pda.ekskursii.by.