Перадоз? Беларусы запусцілі маніторынг мясцін, забруджаных радыяцыяй 

Зелёная энергетикаНовостиОстровецкая АЭС

Экадом пачаў грамадскі маніторынг тэрыторыі Беларусі на прадмет радыеактыўнага забруджвання.

А ты ведаў_ла, што беларуская зямля больш за іншых пацярпела ад наступстваў аварыі на ЧАЭС? 23% тэрыторыі Беларусі (46,6 тысяч квадратных кіламетраў) былі забруджаныя. З таго моманту прайшло 36 гадоў, радыяцыйны маніторынг ажыццяўляецца на стацыянарных станцыях, але інфармацыі аб рэгулярным маніторынгу пэўных забруджаных тэрыторый і, адпаведна, аб іх стане ў беларусаў няма. Ёсць толькі мапа 1998 году, дзе адзначаны забруджаныя тэрыторыі. Там, дзе раней стаялі знакі, што папярэджвалі аб забароне на збор ягад і грыбоў, якія могуць акумуляваць радыёнукліды і, трапіўшы ўнутр цела, падвергнуць людзей апраменьванню, пазнакі зніклі. Што з імі стала: проста згнілі і паваліліся? Ці, магчыма, узровень радыяцыі ўжо не высокі?

Передоз Экодом ЧАЭС Беларусь
Даследаваны валанцёрамі 3 снежня ўчастак на Палессі — Белавуша

Каманда Экадома вырашыла запусціць народны маніторынг месцаў, дзе выпадалі радыеактыўныя ападкі, каб праверыць, якая сітуацыя з узроўнем радыяцыйнага забруджвання на тэрыторыі Беларусі сёння. Як кажуць, хочаш, каб нешта было зроблена – зрабі гэта самастойна. На працягу некалькіх месяцаў у канцы 2021 года валанцёры ініцыятывы праводзілі маніторынг дзевяці ўчасткаў Магілёўскай, Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцей для ацэнкі радыеактыўнай абстаноўкі.

– У нас заўсёды была трывога наконт таго, як у краіне справы з радыяцыйнай бяспекай. Гэта сапраўдная праблема. Акрамя гэтага, мы ўпэўненыя, што грамадзяне Беларусі павінны быць не толькі інфармаваныя, але і адукаваныя. Менавіта таму “Перадоз” – гэта яшчэ і адукацыйны праект. Мы самі падчас развіцця ініцыятывы вучымся выкарыстоўваць дазіметры і іншую прафесійную тэхніку, якая даступна беларусам, – дзеліцца эксперт ініцыятывы Арцемій Малацветаў.

Радыёактыўнымі могуць быць не толькі месцы, куды выпалі ападкі, але і, напрыклад, аздобны камень (граніт і мармур) або скляпы, дзе можа накаплівацца радон. Таму даведацца, дзе варта чакаць падвоху, і навучыцца выкарыстоўваць спецыяльныя прыборы – рацыянальнае ўкладанне часу мясцовых жыхароў ва ўласнае здароўе.

Передоз Экодом ЧАЭС Беларусь
Скрыншот з сайта праекта

Пры выбары ўчасткаў для народнага маніторынгу ініцыятыва выкарыстала мапу «Забруджванні пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС«. На сайце праекта таксама сабраныя дакументы, якія рэгулююць санітарныя нормы радыяцыйнай бяспекі насельніцтва, разабраныя плюсы і мінусы некалькіх тыпаў дазіметраў.

Па выніках пілотнага маніторынгу эксперты прыйшлі да высновы, што вывучаныя ўчасткі адносна бяспечныя. Але, нягледзячы на ​​нізкі ўзровень радыяцыйнага фону, трэба быць вельмі асцярожным пры, напрыклад, зборы грыбоў і ягад, а таксама пры нарыхтоўцы драўніны і вытворчасці сельгаспрадуктаў. Людзям, якія жывуць у гэтай мясцовасці, таксама рэкамендавана мець дазіметр, пажадана з функцыяй спектраметрыі.

Передоз Экодом ЧАЭС Беларусь
Паўночная частка забруджаннай плямы каля вёскі Вяпраты за 40 км ад Мінску

У планах каманды праекта прадоўжыць народны маніторынг на іншых тэрыторыях і падрабязна расказваць людзям, як карыстацца рознымі бытавымі дазіметрамі і правільна ацэньваць іх дадзеныя.

Глядзі праект «Перадоз» тут і пішы нам свае ўдражанні і пытанні!