26 красавіка ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве ў межах Чарнобыльскага тыдня адбылася дыскусія «Жыццё побач з атамам».
Гаворка ішла пра тое, як вырашылася ці не вырашылася праблема чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі, пра бяспеку выкарыстання Беларуссю мірнага атаму і БелАЭС, а таксама пра атам у нашай новай рэчаіснасці, дзе ва Украіне ідзе вайна.
У дыскусіі ўзялі ўдзел:
- Таццяна Новікава — спецыялістка ў галіне ўстойлівага развіцця, прадстаўніца Экадома і каардынатарка Беларускай антыядравай кампаніі (БАЯК).
- Саша Годзіна — заснавальніца «Sustainable strategies network fundacja»
- Наталля Рабава — заснавальніца «Sustainable strategies network fundacja»
- Рыгор Цярэнцьеў — «Fundacja Centrum Współpracy Międzynarodowej» (Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва).
Глядзі дыскусію ніжэй і пішы нам ў сацсеткі свае ўражанні.