Ужо сёлета ў мінчан здарыцца цуд. Пасля амаль 9 гадоў мы нарэшце ўбачым новы генплан з перспектывамі развіцця горада да 2030 года.

Пакуль дакумент знаходзіцца на этапе ўзгаднення праектных рашэнняў, пасля чаго яго вынесуць на грамадскае абмеркаванне.

Што гэта такое, як прыняць удзел і ўнесці свае прапановы — пра ўсё гэта КОТОС, цэнтр падтрымкі мясцовых ініцыятыў і самакіравання, будуць гаварыць з экспертамі інфаслужбы па вырашэнні экапраблем «Зялёны тэлефон«.

Калі? 26 сакавіка ў 20:00.
Дзе? ZOOM. Спасылка на ZOOM вебінар будзе выслана на ваш email за некалькі гадзін да пачатку вэбінара. Запрашаем далучацца і задаваць свае пытанні!