Як арганізацыі і ініцыятывы могуць удзельнічаць у Чарнобыльскім тыдні? Збіраем заяўкі да 12 красавіка.
Шмат гадоў Экадом ладзіць Чарнобыльскі тыдзень, які праходзіць штогод 19-26 красавіка.
Гэта серыя акцый, івэнтаў, матэрыялаў у сацсетках і СМІ, мэта якіх — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, ад якіх беларус:кі пакутуюць па сённяшні дзень, а таксама заахвоціць абмеркаванне праблемаў БелАЭС, наступстваў размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі ды небяспекі нямірнага атама з самых розных бакоў.
Запрашаем вашу арганізацыю або ініцыятыву далучыцца да Чарнобыльскага тыдня і раскрыць антыядзерную тэму са свайго боку і для сваёй аўдыторыі праз пасты, мерапрыемствы ды акцыі.
Гэта могуць бы гістарычныя цікавосткі, цытаты эксперт_ак або знакамітасцяў, кінапрагляды ды кніжныя клубы, падборкі мемаў, важныя лічбы або парады, сумесна створаныя карціны, калажы, вышыўкі, экскурсіі, відэа, перфомансы і флэшмобы, дэбаты, чыткі і гэтак далей.
Для ўдзелу просім запоўніць форму не пазней за 12 красавіка.