Будзеш днямі ў Варшаве? Завітай на выставу «Птушкі па-за палітыкай? Гісторыя барацьбы за прыроду Беларусі».

Птушка ў беларускай культуры — праваднік паміж рознымі ўзроўнямі рэчаіснасці, сімвал свабоды і непазбежнай змены часу. Адпаведна з гэтай сакральнай роляй, птушкі на нашай выставе стануць праваднікамі у свет унікальнай беларускай прыроды і распавядуць пра пагрозы, з якімі сутыкаюцца беларуская экалогія і экалагічны рух сёння ва ўмовах палітычнага пераследу, расказваюць арганізатар:кі выставы.

Мы прапануем вам адшукаць адказ на пытанне: ці могуць птушкі, якія не ведаюць словаў «дыктатура» ці «дэмакратыя», быць па-за палітыкай у краіне, дзе можна трапіць за краты няправільны колер шкарпэтак.

Таксама 20 снежня ў 18:30 у рамках выставы адбудзецца акцыя «Дашлі птушку палітвязню». Будзем асабліва ўдзячныя за падтрымку палітзняволеных экаактывіст:ак.

Запрашаем беларусаў і беларусак Варшавы далучыцца!

📆 20-22 снежня
🏛 Варшава, Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a)
💶 Уваход вольны