Хочаш дапамагаць Беларусі з-за мяжы, але не ведаеш, як рабіць гэта бяспечна? Маеш цікавасць да экалагічнай тэмы і хочаш бачыць Беларусь больш зялёнай?
27 лістапада менеджарка ініцыятывы «Зялёны тэлефон» раскажа:
🌱што такое экапраблемы;
🌱ад якіх экапраблем найчасцей пакутуюць беларусы і беларускі;
🌱чым займаецца інфалінія па вырашэнні экапраблемаў «Зялёны тэлефон»;
🌱і што вы можаце разам рабіць на карысць Беларусі і наваколля нават з-за мяжы!
Калі: 27 лістапада (панядзелак), 19:00-21:00
Месца: Тбілісі (адрас абяцаюць даслаць усім зарэгістраваным).