Заява спікера Каардынацыйнай Рады пра масавыя вобшукі ў чальцоў КР.

Сёння стала вядома пра вобшукі па ўсёй Беларусі ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай. У сувязі з гэтымі падзеямі Андрэй Ягораў зрабіў асабістую заяву:

— Сённяшнія падзеі ў Беларусі — гэта яўнае парушэнне асноўных правоў чалавека і дэмакратычных свабод. Мы заклікаем міжнародную супольнасць падтрымаць Каардынацыйную раду ў барацьбе за аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі і ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.

Лукашэнка баіцца чэсных выбараў, баіцца пабудовы альтэрнатыўных інстытутаў улады. Дзеянні рэжыму яскрава дэманструюць важнасць для беларусаў і будучыні нашай краіны маючых адбыцца выбараў у Каардынацыйную раду. Рэакцыя нелегітымных уладаў сведчыць аб тым, што дэмакратычныя сілы рухаюцца ў правільным напрамку. Супрацьпастаўляючы сябе дэмакратыі, Лукашэнка загадзя паказвае, што ягоныя так званыя выбары — гэта толькі пастаноўка, дзе няма месца справядлівасці, законнасці і рэальнаму волевыяўленню.

Каардынацыйная рада не перастае пацвярджаць прыхільнасць ідэалам свабоды і дэмакратыі і будзе працягваць працаваць над тым, каб забяспечыць сумленныя і празрыстыя працэсы ў нашай краіне. Мы заклікаем усіх грамадзян у Беларусі ставіць у прыярытэт сваю бяспеку, але тым не менш шукаць магчымасць як мага больш актыўна ўдзельнічаць у маючых адбыцца выбарах у новы склад Рады і выкарыстоўваць свой голас для выказвання сваёй волі і імкнення да свабоднай і справядлівай Беларусі. Бо Лукашэнка дамагаецца якраз адваротнага.

Я хачу выказаць захапленне і падтрымку сябрам Каардынацыйнай рады і іх блізкім, якія з мужнасцю і стойкасцю супрацьстаяць пагрозам і ціску. Вашы бясстрашнасць і рашучасць у гэтых цяжкіх абставінах з’яўляюцца крыніцай натхнення для ўсіх нас. Памятайце, што вы не самотныя; мы разам змагаемся за свабоду і справядлівасць. Ваша мужнасць і ваша барацьба набліжаюць нас да светлых часоў свабоды, калі ў Беларусі будуць урэшце паважацца правы і годнасць кожнага чалавека.

Зачем Экодом присоединился к Координационному Совету?