Прадстаўнікі экалагічных арганізацыяў Беларусі ды Літвы выйшлі на плошчу Вінцаса Кудзіркі з расцяжкаю з надпісам «Беларуская АЭС – бомба для Еўразвязу».

Праводзячы пікет у Вільні ў той самы час, калі там праходзіў саміт «Усходняга партнёрства», актывісты-эколагі хацелі прыцягнуць увагу Еўразвязу да праблемы беларускай АЭС, якую, як яны лічаць, не заўважаюць кіраўнікі Еўразвязу.
Удзел у пікеце ўзялі: грамадская арганізацыя «Экадом», экалагічная супольнасць «Зялёная сетка», ініцыятыва «Астравецкая АЭС – гэта злачынства», а таксама Літоўскія партыя зялёных і «Саюз сялянаў і зялёных».

«Мы праводзім пікет падчас саміту, бо лічым пазіцыю Еўрапейскай супольнасці ў дачыненні беларускай АЭС вельмі слабою, – сцвердзіла актывістка «Экадому» Таццяна Новікава. – Беларуская АЭС – гэта пагроза ў тым ліку і Еўропе, бо станцыя будуецца на мяжы Еўразвязу, з парушэннямі не толькі законаў, але і тэхнічных нормаў. У пазіцыі Еўрапарламенту адносна Беларусі, якую агучылі сёлета ў верасні, тэма АЭС артыкуляваная вельмі слаба. Мы лічым, што мы павінныя інфармаваць еўрапейскую супольнасць і патрабаваць заняць прынцыповую пазіцыю».
З тым, што ўвага Еўразвязу да будаўніцтва Астравецкай АЭС недастатковая, пагаджаецца намеснік старшыні літоўскай партыі «Саюз сялянаў і зялёных» Томас Тамілінас.
«Еўразвяз цяпер амаль не звяртае ўвагі на пытанне беларускай АЭС, бачым, у іх іншыя прыярытэты, і мы спрабуем гэтыя прыярытэты змяніць, – адзначыў экаактывіст. – Мы жывем побач з будучаю АЭС, і нас непакоіць будучыня нашай сталіцы. Мы не верым тым дакументам, што нам паказваюць, і запэўніванням, што ўсё бяспечна. Таму мы тут і будзем дабівацца, каб гэтае будаўніцтва спынілі».
Актывісты таксама раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй даследавання «FlexRISK», якое правёў аўстрыйскі Універсітэт прыродных рэсурсаў і прыкладных навук аб жыцці (BOCU), дзе і даводзіцца, што ўрад Беларусі падманвае і беларусаў, і Еўропу, сцвярджаючы, што ў выпадку аварыі на АЭС ніякага негатыўнага ўздзеяння не будзе. Даследаванне паказвае, што ў выпадку аварыі на астравецкай АЭС амаль уся Еўропа трапіць пад уплыў радыеактыўнага забруджання.
Будаўніцтва АЭС: досвед розных краінаў
Расея
Уладзімір Слівяк, сустаршыня арганізацыі «Экозащита» (Расея), адзначыў, што на пачатку будаўніцтва Калінінградскай АЭС кошт за 2 рэактары станцыі ацэньваўся $ 5–6 млрд. Аднак далей высветлілася, што ён складзе да $ 10 млрд. Напрыклад, у Калінінградзе адсутнічаюць сістэмы перадачы энергіі па Калінінградскай вобласці; дадатковых выдаткаў таксама патрабуе захаванне адпадаў ды іншае. «Росатам» не знайшоў інвестыцыяў у іншых краінах. Таму цяпер будаўніцтва Калінінградскай АЭС спынілі», – распавёў эколаг.
Значна больш перспектыўным Уладзімір Слівяк лічыць іншы кірунак. «У свеце навукова-тэхнічны прагрэс цяпер засяроджаны на распрацоўках аднаўляльных крыніцаў энергіі (за кошт сонца, вады, ветру і гэтак далей), і менавіта туды ўкладаюцца асноўныя сродкі. Праводзілі выпрабаванні на Урале: там халодна, там мала сонца – але даследаванні паказалі, што ўсё адно сонечная энергія добра працуе нават там. Менавіта аднаўляльныя крыніцы дазваляюць зэканоміць вялікія сродкі».
Што да атамных электрастанцыяў, дык гэты кірунак, па выснове Сліўняка, «з тэхналагічнага пункту гледжання небяспечны, з эканамічнага – вельмі спрэчны».
Фінляндыя
Розніца паміж коштам, які разлічваўся перад пабудоваю, і тым, які вызначыўся падчас працэсу будаўніцтва АЭС у Фінляндыі, сталася яшчэ больш значная: ад € 3 млрд да 6, а пасля – да € 8,5 млрд. А тэрмін, праз які аб’ект мусіць здавацца ў эксплуатацыю, павялічыўся з 4 да 11 гадоў. Цяпер там ідуць судовыя працэсы, каб вызначыць, хто ж вінаваты ў гэткай дарагой памылцы. «У выніку кошт электрычнасці робіцца большым, чым на рынку Паўночнай Еўропы, – кажа эксперт «Greenpeace» ў Фінляндыі Энкі Гарканнэн. – Да таго ж кошт энергіі наўпрост залежыць ад кошту ўтрымання электрастанцыі. Ёсць вялікая верагоднасць далейшых значных выдаткаў у працэсе эксплуатацыі: павышэнне ўзроўню бяспекі, ліквідацыя наступстваў… Цяпер нават цяжка падлічыць, наколькі дарагой урэшце выйдзе электрастанцыя для Фінляндыі».
Энкі Гарканнэн таксама аддае перавагу аднаўляльным крыніцам энергіі, бо яны таннейшыя і больш бяспечныя за атамныя электрастанцыі.
А што ў Беларусі?
«Гэты крэдыт проста непад’ёмны для эканомікі Беларусі», – прааналізаваўшы ўмовы атрымання і вяртання расейскага крэдыту на будаўніцтва АЭС, зрабіў заключэнне вядомы беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў.
Тацяна Новікава з грамадскай арганізацыі «Экадом» адзначыла, што ўсе настойлівыя спробы высветліць канкрэтныя параметры наконт Астравецкай АЭС засталіся без выніку: «Абгрунтаванне праекту так і не зрабілася прадметам галоснасці; кошт кілават-гадзіны электраэнергіі беларускай АЭС застаецца невядомы».
Фота «Белорусский партизан»