Якім стаўся 2022 год для Экадома? Падрыхтавалі справаздачу аб выніках нашай працы

Экодом Экадом ecohome NGO отчет годовой отчет Беларусь экопроблемы БелАЭС экоактивисты

Уводзіны нашай справаздачы за папярэдні, 2021 год пачыналіся са сказа: “Гэты год быў няпростым”. Не хочацца паўтарацца, але што ж зрабіць! На шчасце, паўтараецца не толькі складаная частка жыцця, але і тое, што Экадом працягвае працу, нягледзячы ні на што.

…нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе КДБ Беларусі вырашыў аб’явіць нас “экстрэмісцкім фармаваннем” за адстойванне правоў беларусаў ды беларусак на здаровае навакольнае асяроддзе,

…нягледзячы на тое, што Беларусь выйшла з Орхускай канвенцыі, пакінуўшы беларусаў больш безабароннымі ў рэалізацыі сваіх экалагічных правоў,

…нягледзячы на тое, што ўжо цэлы год ідзе вайна, у якую наша краіна ўцягнутая насуперак волі яе жыхароў,

…нягледзячы на тое, што беларуская экалагічная суполка раскідана па ўсім свеце ў палітычнай эміграцыі, і нам даводзіцца працаваць з розных краінаў і часавых паясоў, 

і шмат чаго іншага. Гэта абставіны, да якіх мы вымушаны адаптавацца і ў якіх мы працягваем рабіць усё, што можам. Якія ж вынікі працы Экадома былі ў 2022 годзе?

Расказваем у нашай гадавой справаздачы па-беларуску, па-руску і in english.

Хочаш падтрымаць Экадом? Падпішыся на нашыя сацсеткі:


Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Facebook
  • Twitter
  • Одноклассники