Юрысты «Экадому» намераны накіраваць зварот у Мінлясгас і Парламент па ўнясенню змен у новую рэдакцыю Ляснога кодэксу

Новости

Не так даўно стала вядома пра ўнясенне істотных змяненняў у новую рэдакцыю Ляснога кодэксу Рэспублікі Беларусь. Як паведамляе сайт «Беларускай лясной газеты«, змены датычацца дзялення лясоў на групы, а менавіта адмена такога дзялення. Замест гэтага прапаноўваецца класіфікаваць іх па катэгорыях.

Праект дакументу ўжо прайшоў першае чытанне ў Парламенце, аднак работа над ім спецыяльнай камісіі працягваецца. Унясенне такіх змяненняў было падтрымана парламентарыямі, вучонымі і лесаводапрактыкамі. Спецыяльная камісія выдзеліла чатыры катэгорыі — прыродаахоўныя, рэкрэацыйнааздараўляльныя, абарончыя лясы і эксплуатацыйныя.

Аднак зазначаецца, што гэта не канчатковае рашэнне. Па кожнай з катэгорый плануюць распрацаваць рэжым вядзення лясной гаспадаркі і прапісаць работы і мерапрыемствы, якія будуць выконвацца.

На сустрэчы спецыялістаў абмяркоўваўся цэлы шэраг іншых пытанняў, якія звязаны з выдзяленнем зялёных зон вакол гарадоў, з неабходнасцю улічыць патрабаванні воднага заканадаўства пры вызначэнні рэжыму для катэгорыі абарончых лясоў і інш. А таксама паспрабавалі зпрагназаваць негатыўныя моманты, што могуць узнікнуць пры змяненні заканадаўства.

У сваю чаргу юрысты грамадскай арганізацыі «Экадом» намераны накіраваць адпаведны зварот у Міністэрства лясной гаспадаркі і Парламент у сувязі з унясеннем істотных змен у праект Ляснога кодэксу, т.к. ён павінны быць вернуты на дапрацоўку, а таксама неабходна будзе правесці паўторныя грамадскія абмеркаванні па новай рэдакцыі.

Крыніца навіны