Яго абвінавачваюць па «народным» артыкуле.
Былога старшыню ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Зміцера Кучука затрымалі 16 лютага ў Мінску, калі ён ішоў да пасольства Расеі ўскласці кветкі ў памяць аб Аляксеі Навальным. Аднак пасля 30 сутак у ізалятары ён так і не выйшаў на волю.
Кучук абвінавачваецца паводле «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.
— Зміцер нерваваў сілавікоў. Ён не з’ехаў. Не замкнуўся ў чулане, — пракаментаваў затрыманне палітык Анатоль Лябедзька. — Ён спрабаваў зарэгістравацца падчас кампаніі «Бязвыбары», прыкладаў намаганні, каб пачаць кампанію па зборы подпісаў за вызваленне палітвязняў.
За кратамі Зміцер сустрэў сваё 50-годдзе.