Экадом падпісаў адкрыты ліст экасупольнасці Беларусі з заклікам неадкладна спыніць вайну і пачаць кампенсаваць нанесеную Украіне экалагічную і гуманітарную шкоду, пакуль ваенныя дзеянні не прывялі да экалагічнай катастрофы сусветнага маштабу.
BY. Мы, экалагічныя актывісты, журналісты, прафесійныя эколагі, навукоўцы і простыя грамадзяне Беларусі, выступаем за неадкладнае спыненне ваеннага ўварвання на тэрыторыю Украіны.
Мы асуджаем ваенную дзейснасць Расіі і краін, якія могуць далучыцца да агресіўнай ваеннай дзейнасці на тэрыторыі суверэннай дзяржавы. Для нас непрымальна, што ў гэтых ваенных дзеяннях прымае ўдзел і Беларусь. Што з нашай тэрыторыі вядзецца агонь па ўкраінскай зямлі і разбураюцца украінскія гарады.
Сёння вайна ўжо сталася прычынаю гуманітарнай і экалагічнай катастрофы, наступства якой нам яшчэ будзе неабходна ўсвядоміць.
Вайна парушыла правы людзей на жыццё, на бяспеку, на здаровае экалагічнае асяроддзе. Яна ўжо парушыла і працягвае парушаць экасістэмы на шматлікіх тэрыторыях.
Само вядзенне баявых дзеянняў у раёнах атамных электрастанцый – пагроза еўрапейскага маштабу.
Мы салідарныя з народам Украіны. Нашы думкі і сэрцы з украінскімі калегамі – актывістамі, навукоўцамі, журналістамі – якія на працягу многіх гадоў развівалі ва Украіне зялёны рух, выступалі за тое, каб краіна была бяспечнай, чыстай і камфортнай для жыцця людзей і жывёл.
Заклікаем неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і пачаць кампенсаваць нанесеную краіне экалагічную і гуманітарную шкоду.
Далейшыя ваенныя дзеянні могуць прывесці да экалагічнай катастрофы сусветнага маштабу, якую чалавецтва можа не перажыць.
_________
RU. Мы, экологические активисты, журналисты, профессиональные экологи, учёные и просто граждане Беларуси, выступаем за немедленное прекращение военного вторжения на территорию Украины.
Мы осуждаем военные действия России и стран, которые могут присоединиться к агрессивным военным действиям на территории суверенного государства. Для нас неприемлемо, что в этих военных действиях участвует и Беларусь. Что с нашей территории ведется огонь по украинской земле и уничтожаются украинские города.
Сегодня война уже стала причиной гуманитарной и экологической катастрофы, последствия которой нам еще будет необходимо осознать.
Война нарушила права людей на жизнь, на безопасность, на здоровую экологическую среду. Она уже нарушила и продолжает нарушать экосистемы на многих территориях.
Само ведение боевых действий в районах атомных электростанций является угрозой европейского масштаба.
Мы солидарны с народом Украины. Наши мысли и сердца с украинскими коллегами – активистами, учеными, журналистами – которые на протяжении многих лет развивали в Украине зелёное движение, ратовали за то, чтобы страна была безопасной, чистой и комфортной для жизни людей и животных.
Призываем незамедлительно прекратить военные действия и начать возмещать нанесенный стране экологический и гуманитарный ущерб.
Дальнейшие военные действия могут привести к экологической катастрофе мирового масштаба, которую человечество может не пережить.
Падпісаць ліст усе экаактывіст_кі могуць тут.