Далучайся да бясплатнага практычнага занятку па стварэнні і прамоцыі паспяховых петыцый!
А ты ведаў_ла, што ўсяго 30 подпісаў дастаткова, каб мясцовыя службы расцанілі праблему як атрымаўшую вялікую грамадскую зацікаўленасць і вартую таго, каб камісія выехала на месца? У 99% выпадкаў такі выезд вядзе да паспяховага вырашэння пытання. Калі ўплываць на вырашэнне праблем так проста, чаму мы не робім гэта часцей?
Далучайся да практычнага занятку з інфаслужбай па вырашэнні экапраблем “Зялёны тэлефон” і юрысткай Petitions.by Вольгай Працкевіч! На занятку мы:
— Разбяром структуру тэкста петыцыі на прыкладзе паспяховых кейсаў,
— Індывідуальная практыка: кожны і кожная складзе петыцыю на любую экатэму і ўсе жадаючыя атрымаюць каментары экспертаў,
— прамоцыя: як зрабіць так, каб пра вашу петыцыю даведаліся людзі, якія могуць яе падпісаць.
Мінімум вады, максімум карысці!
Дзе: Zoom,
Калі: пятніца, 9 лютага, 19:00 па Мінску.
Удзел вольны, неабходна рэгістрацыя.
Рыхтуйце свае пытанні і кейсы: мы будзем рады абмеркаваць іх на сустрэчы ў суполцы аднадумцаў!