У Вільнюсе, Варшаве і Берліне прайшлі бясплатныя кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі». Паказваем фота.
Усяго на кінапрагляды 23-24 красавіка зарэгістраваліся блізу 250 чалавек. Шчыры дзякуй за цікаўнасць!
Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі.
Лента, створаная Эн Богарт і Холі Морыс, сабрала шмат узнагарод, але незаслужана мала вядома беларускім гледачам.
У Вільнюсе па кінапраглядзе прайшла дыскусія з эксперт_камі:
- Ірына Панедзельнік — прадстаўніца “Зялёнай сеткі”, таварыства экалагічных арганізацый, ініцыятыў, эксперт_ак і актывіст_ак. Папулярызатарка навукі і стваральніка ініцыятывы Моладзь за ўстойлівае развіццё ў Беларусі
- Аляксандр Дабравольскі — старшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай
- Ірына Сухій — сузаснавальніца Экадома, мама беларускага экалагічнага руху, якая прадстаўляе беларускіх зялёных на міжнародным узроўні, рухавік антыядзернай дзейнасці Экадома.
- Павел Гарбуноў — эксперт у галіне аднаўляльнай энергетыкі.
Александр Добровольский, старший политический советник Светланы Тихановской, по первому образованию — радиофизик. Возможно, поэтому «атомная» тема цепляет его чуть глубже, чем многих других, — и он считает важным говорить об ответственности тех, кто принимает решения:
— Чернобыльский реактор, Чернобыльская зона и новая АЭС в Островце — это памятник безответственности в политике. Это как наличие совести: принимая решения, понимаешь ли ты все последствия или хотя бы просчитываешь, что может быть, думаешь ли о том, как решение повлияет на жизнь других людей. И когда я слышу, что тема последствий аварии на ЧАЭС ушла из повестки — как будто наша совесть ушла.
Рэпартаж з кінапаказа ад Салідарнасці
Падчас дыскусіі ў Вільнюсе, якая доўжылася нямала гадзіну, апынулася, што на кінапрагляд прыйшлі таксама былыя жыхары Прыпяці і ліквідатары. Мы вельмі ўдзячны ўсім пляцоўкам за супрацу, глядачкам і гледачам за пытанні, асабістыя гісторыі і за тое, што пабылі разам з намі.
Фота з кінапрагляда: Павел Савіцкі.