У 2012 годзе дзякуючы супрацоўніцтву трох арганізацый – галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, установы “Агра-Эка-Культура” і грамадскага аб’яднання “Экадом” – у Беларусі паўстаў праект EVAA project (Environmental Visual Audio Art project), галоўная мэта якога – стварэнне новага рэфлексіўнага поля для дыялогу экалагічных актывістаў і мастакоў.
EVAA project складаецца з трох асноўных блокаў: пленэры, выставы і агра-культурныя фэсты. Кожны блок мае розныя актыўнасці.
Да 5 гадоў праекту мы зрабілі брашуру, праз якую чытачы могуць зразумець сутнасць праекта і ўбачыць створаныя мастацкія аб’екты.
Спампаваць брашуру EVаа PROJECT у PDF